Ніва № 22 (2820), 30 мая 2010 г.

Беластоцкі фестываль

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Помышляю день страшный,

и плачуся деяній моихъ лукавыхъ:

како отвещаю безсмертному Царю?

Коимъ же дерзновеніемъ воззрю на Судію

блудный азъ?

Гімн на прыведзеныя вышэй словы Аляксандра Архангельскага, які ўпершыню пачуў я амаль сорак гадоў таму з вінідыска балгарскага „Балкантону”, заняў у маім рэлігійным топ-парадзе такое ж месца, як у свецкім evergreen „Очи чёрные”. Цяпер ізноў пачуў я шэдэўр Архангельскага ў велічным выкананні хору Варшаўскага ўніверсітэта ў канцэртнай зале Беластоцкай філармоніі ў рамках ХХІХ Фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка”.

І плачуся деяній моихъ, магчымых пры крананні рэлійных спраў, далікатных, дзе, блудный азъ, магу дапусціць нейкія неапраўдальныя лукавыя меркаванні.

Такі вось, блудный азъ, палез я на грэшнае дрэва пазнання, у біблейскі тэкст, каб пабачыць там, як калісь адбываліся рэлігійныя спевы. 32-гі псалом (паводле візантыйскай нумерацыі; 33-ці паводле лацінскай) заклікае ўсхваляць Усявышняга гімнапеннямі з акампанементам струнных інструментаў. Іншыя абзацы Бібліі згадваюць пра арфы, тамбурыны, трубы, цымбалы... Аднойчы ад такой музычнай какафоніі варожае войска панічна разбеглася (2 Пар., 20:22). З ходам часу рэлігійныя чыны сталі фільтраваць сакральную музыку — мабыць, каб яе людзі надта не палохаліся — паслядоўна забараняючы ўжыванне інструментаў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF