Ніва № 21 (2819), 23 мая 2010 г.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. (19)

Ганна КАНДРАЦЮК

Светлай памяці журналіст Альгерд Невяроўскі ўмеў цудоўна пажартаваць з надта частай прысутнасці ў беларускай мове прыметніка «цудоўны». Асабліва бавілі яго такія спалучэнні як «цудоўнае беларускае надвор’е» або «цудоўныя людзі-беларусы», бо дзеля першага — даказваў ён — мы вымушаны перціся ў Крым, а дзеля другога — на могілкі.

* * *

Мала калі ў жыцці, на хаду, аналізуем недарэчныя гутаркі, якія без толку ўбіваюцца ў размову і ад якіх застаецца пачуццё прэтэнцыёзнасці. Год да сваёй смерці Альгерд пальнуў такое: Я таксама як Сыс скончыўся без пары! Тое, што прамовіў пра сябе ў мінулым часе, здалося тады граматычнай памылкай. Як жа скончыўся? Чалавек сядзіць сабе як Радзівіл з куфлем піва ў кавярні, смяецца ледзь не лопне і, раптам, такая замагільшчына! Нашыя беластоцкія бяседы з Альгердам звычайна кружылі вакол літаратурных тусовак. Ён, як мала хто, быў азнаёмлены з літаратурнымі (ды не толькі) легендамі беларускай сталіцы. Сам, дарэчы, пух ад настальгіі па Мінску і старой кампаніі. Не дзіва, што кожны ўспамін пра Анатоля Сыса дзейнічаў як добрая псіхатэрапія і натхненне для чарговага працадня ў заробленым як конь Беластоку. Альгерд любіў пераўвялічаныя гісторыі, асабліва тыя прыдуманыя, пра якія ніхто апрача расказчыка не ведаў і не чуў, нават сам герой. За гісторыю пра тое як Анатоль Сыс пагнаў нас у магазін па віно, ён быў гатовы не толькі пачаставаць вядром сухога віна, але і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF