Ніва № 21 (2819), 23 мая 2010 г.

Душа нашага часу

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Беласток цяпер раскапаны на многіх вуліцах, ідзе маштабнае абнаўленне гарадскіх камунікацый. Адбываецца яно таксама і навонкі горада, разбудоўваюцца ў першую чаргу найбліжэйшыя адрэзкі магістральных дарог. Задумаў я пабачыць адну з іх, што мае абмінаць Васількаў. З боку Саколкі ўжо некалькі гадоў пакояцца маштабныя раскопы, дзе работы былі прыпынены па прычыне перакоры з боку новай у наш час грамадскай з’явы — эколагаў.

Спазніўся я на задуманы мною пэкаэсаўскі аўтобусны курс у бок Сухаволі, да прыпынку Катрынка, куды падыходзяць раскопы з боку Васількава, таму ў падарожжа падаўся беластоцкім гарадскім аўтобусам у Сахоні, ад якіх да Катрынкі ўсяго тры кіламетры. І па трасе ў Сахоні дарожныя работы ў розным разгары; у самой даліне Супраслі яны ўжо завершаны. У Сахонях адбывецца пракладка новага вулічнага палатна, новыя бардзюры чакаюць ужо новага асфальту. Шмат новых мураванак уперамежку з традыцыйнымі драўлянымі хатамі. І новыя касцёлы: у Юроўцах яшчэ ў падмуркавай стадыі, у Сахонях ужо ўзведзены сцены і ашаляваны каркас даху.

З Сахоняў кіруюся за дарожным паказальнікам у бок адлеглага толькі за два кіламетры Васількава, не маючы ўпэўненасці ці відочныя абодва канцы — ад Саколкі і ад Катрынкі — аб’язной дарогі гэтага прыгараднага горада злучаныя ўжо з сабою. Першапачатковы адрэзак дарогі ў Васількаў яшчэ ў Сахонях пракладзены па дрыгвяністым грунце, і хаця ёсць на ім нейкі слой жвіру, то дарога ж (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF