Ніва № 21 (2819), 23 мая 2010 г.

Юбілеі ў ТБК

Алесь АДАМКОВІЧ

У суботу, 1 траўня, у Таварыстве беларускай культуры ў Літве адзначаліся два прыгожыя юбілеі сяброў ТБК: 90-годдзе Ніны Брылеўскай і 30-годдзе Юрася Юркевіча.

Гэтыя дзве лічбы: 30 і 90 — сведчаць аб пераемнасці пакаленняў, пераемнасці віленскага беларускага космасу, калі старыя беларусы-віленчукі змаглі перадаць сваю эстафету маладому пакаленню. Такім чынам можна з упэўненасцю сказаць, што пераемнасць пакаленняў адбылася, што яна не перарвалася і беларускае жыццё гэтага Вечнага Горада працягваецца.

Ніна Брылеўская была адной з самых адданых беларусак Таварыства. Нягледзячы на свае 90 год, застаецца бадзёрай, поўнай жыцця, спадзяванняў і веры ў вольную Беларусь. Нарадзілася яна 5 траўня 1920 г. у в. Лоска. Гэта недалёка ад Залесся, таго самага, дзе жыў Міхал Клеафас Агінскі. Пра сябе шаноўная юбілярка расказала наступнае:

„У часе вайны, пад нямецкай акупацыяй, я працавала настаўніцай пачатковых класаў у Лебедзеве, Смургонях, Жодзішках і Залессі. Школы былі беларускія, хадзіла ў іх шмат дзяцей, па-сутнасці ўсе вясковыя дзеці. У Залессі, напрыклад, было 7 класаў. Калі прыйшлі бальшавікі, у Залессі зрабілі дзве школы: беларускую і рускую.

Пасля таго, як прыйшлі бальшавікі, я зноў працавала настаўніцай, у сваёй вёсцы, у Лоску, але нядоўга. Спачатку ў пачатковых класах выкладала расейскую мову, пасля ў старшых.

Мой бацька лічыўся ворагам народа, а я была ж членам варожай сям’і. І ў родным раёне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF