Ніва № 21 (2819), 23 мая 2010 г.

Родны краявід у Саланевіч

Міра ЛУКША

Галерэя імя Тамары Саланевіч у Нараўцы па вуліцы Міцкевіча 50, адкрытая 24 сакавіка 2007 года дзякуючы старанням гміннага самаўрада ў школе памятаючай царскія часы, пульсуе жыццём. У будні дзень (12.00 — 20.00) і ў выхадны (10.00 — 18.00) можна тут паглядзець выстаўку пленэрных карцін, часовыя выставы, Рэгіянальную ізбу, у якой наладжана тутэйшая „вялікая хата”. Галерэя гуртуе мастацкае асяроддзе Падляшша, прыцягвае ломжынскае і варшаўскае, а таксама мастакоў з Беларусі і Украіны. Паказваліся тут м.інш. калекцыі прац з пленэраў з 2002-2008 гадоў, „За вокнамі Дзедзінкі” — выстава жывапісу Віктара Кабаца прысвечанага Сімоне Косак, „Анёлы і д’яблы” — працы з пленэру „Чаго баімося”, сарганізаванага прэсазнаўчым згуртаваннем „Стопка” з Ломжы.

На апошняй выстаўцы пасля зімовага пленэру ў Ляўкове (кончыўся ён 7 лютага 2010 г. г.) ад пятніцы 23 красавіка можна пабачыць карціны, бацік, інсталяцыю і кераміку аўтараў з Польшчы і Беларусі: Віктара Кабаца, Марыны і Валерыя Марчукоў, Андрэя Анхімовіча, Міхала Янчука, Альжбеты і Аляксандра Гжыбкаў, Алега Кабзара, Казімежа Юргелянца, Марка Хомчыка і Пятра Гагана.

У яшчэ сонечны і ветраны красавіцкі адвячорак дзверы ў галэрэю не зачыняюцца. Сярод зацікаўленых мастацтвам — войт Нараўчанскай гміны.

— Хораша памагаеце мастакам, — звяртаемся да войта Мікалая Павільча, які заўсёды паўтарае, што галерэя імя Тамары Саланевіч — адна з найлепшых візітных картачак гміны, да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF