Ніва № 21 (2819), 23 мая 2010 г.

Незвычайная атмасфера Свята-Троіцкага сабора

Аляксей МАРОЗ

— Калі ў час выступу хору нехта ў гайнаўскім саборы перахрысціцца і пачне маліцца — гэта нармальная з’ява. Нідзе больш у Еўропе і на свеце не бачыў я такога падыходу слухачоў да выступаў хароў. Спяваючы царкоўныя творы, мы пераказваем малітву, а людзі моляцца разам з намі і гэтым спосабам ствараецца ў саборы незвычайная атмасфера, у якой прымае ўдзел мноства людзей. Няма такога другога месца ў Еўропе, дзе збіраецца такая публіка як у Гайнаўцы, і не ведаю іншага фестывалю ў Польшчы, куды прыходзіла б слухаць хары ажно столькі людзей з па за саміх выступаючых харыстаў, — заявіў наш зямляк, выпускнік Бельскага белліцэя Ян Палавянюк, дырыжор Акадэмічнага хору „Bel Canto” з Ольштына, які ўжо трэці раз выступіў на міжнародным фестывалі царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы, шмат разоў прымаў удзел у прэстыжных фестывалях у розных месцах Еўропы і даў больш за 200 канцэртаў у Польшчы і за яе межамі.

Пад знакам жалобы

Хаця ў час конкурсных слуханняў і гала-канцэрта прэзентавалася разнародная царкоўная музыка, сёлетні Міжнародны фестываль „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”, які з 9 па 15 мая адбываўся ў Свята-Троіцкім саборы, праходзіў у жалобнай атмасферы па прычыне загінуўшых месяц таму ў авіякатастрофе ардынарыя Войска Польскага, архіепіскапа гайнаўскага Мірана і іншых асоб, а таксама памерлага год назад пасля дарожнай аварыі гайнаўскага іерэя Тамаша Леўчука. Менавіта ў дзень адкрыцця (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF