Ніва № 21 (2819), 23 мая 2010 г.

Калі ўспамінаць, дык добра?

Васіль ПЕТРУЧУК

У народзе гавораць, што аб памерлым трэба або гаварыць добра, або маўчаць. Я з гэтым нязгодны, бо маю аж надта прыкладаў людзей, якіх цяжка людзьмі назваць, бо былі нажаўнікамі, злодзеямі ці гвалтаўнікамі. А памерлі і ўжо нельга гаварыць аб крыўдах, якія нанеслі яны людзям і да нічога і нікога на звярнуліся з просьбай аб прабачэнні. І жывыя, хто зазнаў ад злыдняў трагічнага лёсу, павінны маўчаць, каб затаіць іхнія злачынствы перад іншымі. І нават святар іх пахавае з такой малітвай і пашанай як і тых, хто даваў народу-суайчыннікам, аднавяскоўцам і гатоў даць усім сваю службу і сэрца.

У час перажыванняў трагічнага здарэння каля Смаленска я з вачэй душы не спускаў дваюраднай сястры — Жэні Андрасюк з Войнаўкі, якая нядаўна памерла спакутаваная злоснай і цяжкай хваробай. А была яна мачыхай сённяшняга выдатнага палітычнага дзеяча і пісьменніка Міхася Андрасюка і ягонай сястрычкі Мані, якой я ніколі не бачыў, але часта ад Жэні чуў, як хвалілася і цешылася Маняй і Мішам — пасынкамі, як родным сынам Віктарам.

Калі Жэня выходзіла была замуж, я ў яе быў госцем сярод мноства сваякоў. Раніцай была такая снежная завіруха, што свету не было відаць. Мы ўжо баяліся, што ніхто не прыйдзе на вяселле нават з мясцовых, а тут бачым: Жэнін і мой дваюрадны брат Павел Тарасюк з жонкай Оляй і дзіцём прыехаў аж з Жукоў з за Кляшчэляў! Усе аж войкнулі ад здзіўлення і радасці. Пасля снедання ў царкву ехалі на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF