Ніва № 21 (2819), 23 мая 2010 г.

Расстрэл

Віктар САЗОНАЎ

У Гродне мала хто ведае, што 14 траўня гэтага года Гродзенскі абласны суд агучыў два смяротныя прысуды. Двух суайчыннікаў, якія і раней здзяйснялі злачынствы і былі за іх пакараны і якія зараз здзейснілі калектыўнае забойства, падпальванне, рабаванне і выкраданне дзіцяці, ад імя беларускага правасуддзя асудзілі да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу.

Расстрэл. Дзіўна чуць гэтае слова ў мірны час. Адчуваеш сябе нібыта на вайне. Там, калі злавілі здрадніка і не ведаюць куды яго дзець, то звычайна ставяць тварам да сцяны і расстрэльваюць, бо адпускаць яго нельга. Зноў пачне ваяваць супраць тых, хто адпусціў, і наробіць шмат шкоды. Утрымліваць пад арыштам таксама не выпадае, бо трэба да яго ставіць ахову, значыць, здымаць байца з фронту. Трэба яго карміць, значыць, не дакладваць сваім. І трэба ўвесь час баяцца, што той уцячэ, або яго вызваляць ворагі.

Вось і загадвае нейкі там камандзір, каб ворага расстралялі. А што яму рабіць? Ён перакананы, што ваюе за справядлівыя ідэалы. Ды і на вайну ўсё спісвае, нават калі каго і расстраляў несправядліва. Маўляў, на вайне ўсе гінуць несправядліва. Куля ж дурная, не разбіраецца хто праў, а хто ўкраў. Ды яшчэ гэты камандзір і юрыдычнай адукацыі не мае, каб зразумець больш глыбінна і глабальна, выкарыстоўваючы навуковы і практычны досвед усяго чалавецтва пра тое, што такое забраць у чалавека жыццё і якія наступствы пасля гэтага ўзнікаюць.

Іншая справа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF