Ніва № 21 (2819), 23 мая 2010 г.

Новая Воля ў Беластоку

Ілона КАРПЮК

— Спадзяюся, што атрымаем запрашэнне і паедзем таксама ў Канаду, — пажартаваў архіепіскап Іакаў, адкрываючы ў мінулую нядзелю ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку выстаўку „Новая Воля папросту”.

Выстаўка на шляху ўжо чарговы раз. Раней паказвалася, зразумела, у Новай Волі, Міхалове, Геранімове, Супраслі ды Універсітэце ў Беластоку. У апошняе месца прыехалі нават маладыя ўдзельнікі праекта, дзеці і моладзь з Новай Волі. Не ўдалося раней, аднак, наладзіць афіцыйнага вернісажу ў Беластоку, які падводзіў бы цэлы праект. А самая лепшая нагода — гэта кніжка, якая з’явілася год таму. Раскрывае яна карты жыцця маленькіх грамадстваў Новай Волі на Беласточчыне ды рэзервацыі іракезаў у Канадзе, дзе праект нарадзіўся.

— Калі людзі жывуць у малых, бедных грамадствах, паяўляецца пытанне што для іх абазначае шчасце, — гаварыў запрошаны на вернісаж архіепіскап Іакаў. — Складаецца ўражанне, што яны жывуць у меншым стрэсе, спакайней, пра шмат з’яў не ведаюць і, мабыць, таму падаецца, што яны часам больш шчаслівыя чым жыхары гарадоў. Сёння мы пабачылі як сваё шчасце бачаць наймалодшыя жыхары такіх месцаў.

Дзеці і моладзь, якія сталі героямі праекта, за штодзённым жыццём назіралі пры дапамозе фотаапаратаў, пачутыя ад найстарэйшых жыхароў расказы адлюстроўвалі не толькі на здымках, але і запісвалі іх сваімі словамі. Калі паглядзець на старонкі кніжкі „Новая Воля папросту”, здаецца запісана ў ёй усё, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF