Ніва № 20 (2818), 16 мая 2010 г.

Юбілей „Маланкі”

Аляксей МАРОЗ

Дваццаць гадоў з беларускай песняй і сваёй музыкай гэта не толькі доўгі перыяд у жыцці спевакоў і музыкантаў, але і заўважальная з’ява ў жыцці нашага беларускага грамадства, якое з увагай сачыла за выступленнямі Калектыву беларускай песні „Маланка”. Жывыя, рытмічныя і дынамічныя песні, якія спяваліся пад акампанемент разбудаванай капэлы, пакідалі незабыўныя ўражанні ў публікі, якая мнагалюдна з’яўлялася на канцэртах „Маланкі” ў Польшчы і па за нашымі межамі. На юбілейным канцэрце бельскага калектыву, што праходзіў 8 мая ў Бельскім доме культуры, таксама сабралася многа любіцеляў песень і перш за ўсё прыхільнікаў „Маланкі”. Былі сярод іх асобы, якія раней выступалі ў „Маланцы” і працаўнікі розных устаноў, якія ўспамагалі беларускі калектыў у яго дзейнасці. Разам з віншаваннямі бельскія спевакі і музыканты пачулі многа вельмі цёплых слоў ад людзей, якія разлічваюць на частыя выступленні „Маланкі” ў будучыні.

У час юбілейнага 438 канцэрта, як палічылі спевакі на падставе хронік, „Маланка” выступіла са сваімі лепшымі песнямі, а над сцэнай лунала бутафорыя кампакт-дыска з загалоўкам „Родная хата”. Бельскі калектыў нядаўна выдаў новы кампакт-дыск з такім жа загалоўкам і ў час юбілею была вельмі добрая нагода, каб перад сабранымі запрэзентаваць нядаўна запісаныя песні. Знайшліся там самыя лепшыя творы, з якімі калектыў выступаў на працягу апошніх 5 гадоў і некалькі песень з пачатковага перыяду дзейнасці „Маланкі”. Перад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF