Ніва № 20 (2818), 16 мая 2010 г.

Памяці загінуўшых

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гэта ўжо 65 гадоў мінула ад заканчэння ІІ сусветнай вайны. Гэтае свята 8 мая было адзначана ў Беластоку пад помнікам Героям Беластоцкай зямлі пры Універсітэцкім пляцы, а назаўтра на магілах салдат Савецкай Арміі шматлікіх нацыянальнасцей з рэспублік былога СССР. Здарылася сёлета таксама, што лямпачкі прыносілі г.зв. звычайныя беластачане, м.інш. на магілы савецкіх салдат на крыху забытым могільніку па вуліцы Цыялкоўскага.

Урачыстасці пад помнікам Героям Беластоцкай зямлі адбыліся быццам бы ў перапынку аўтагонак, якія праходзілі ля яго падножжа. Яшчэ ў час збірання калоны сцяганосцаў, дэгегацый моладзі і ветэранскіх арганізацый ды прадстаўнікоў улад рэгіёна і горада, адна з аўтамашын з піскам шын гналася па Універсітэцкім пляцы. Толькі пасля інтэрвенцыі намесніка прэзідэнта Беластока Аляксандра Сасны гонкі былі спынены на гадзіну, да завяршэння шэсцяў удзельнікаў урачыстасцей. Здзіўлення не скрываў таксама падляшскі маршалак Яраслаў Дважанскі; арганізатары гонак запэўнівалі нас, што адбываліся яны пад патранажам прэзідэнта падляшскай сталіцы. Яшчэ 8 мая пасля поўдня на могільніку па вул. Цыялкоўскага сустрэлі мы некалькіх беластачан, якія ў г.зв. парыве сэрца прыйші сюды аддаць гонар пахаваным тут ахвярам вайны.

— Што яны мелі супольнага са Сталіным. Гэта былі ў большасці звычайныя людзі. Ім таксама належыцца наша памяць. Яны ж загінулі тут, на нашай зямлі, — сказала „Ніве” адна з жанчын, якая паявілася на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF