Ніва № 20 (2818), 16 мая 2010 г.

У Панямонні (2)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Воўкушы, які абрастае памалу лесам, мне пашанцавала. На лавачцы ў цэнтры вёсачкі прыселі дзве пажылыя жанчыны, да якіх неўзабаве далучыліся дзве чарговыя. Выйшлі яны пагутарыць пад веснавым сонейкам. Запытаў я іх пра невялікія мураваныя збудаванні на квадратным недзе тры на тры метры фундаменце і вышынёю як і іншыя вясковыя будынкі, якія, на выгляд, уваходзяць у стадыю руйнавання. Адказалі мне, што гэта колішнія сушыльні тытуню. Калісь вырошчвалі гэтую расліну ўсе вяскоўцы, зараз толькі некалькі гаспадароў, бо на гэтую культуру трэба мець ліцэнзію. А і тэхналогія тытунёвай сушкі памянялася і гэтыя збудаванні становяцца непатрэбнымі. Дарэчы, ужо мала хто тут і гаспадарыць, бо маладыя пакінулі вёску. Побач лавачкі высокі драўляны крыж з 1907 года, а зараз за ім мураваная з камянёў каплічка ў форме ракавіны, пабудаваная ў палове 2000 года. Спытаў я пра майстра, які збудаваў гэты міні-храм...

— Майстар быў з Сёлка, нядаўна памёр.

— То ён хіба нестары быў?..

— Сорак два гады меў, піў, і ад гарэлкі памёр...

Пацікавіўся я яшчэ і помнікам рускаму афіцэру, які заахвочвае наведаць партал Ліпскай гміны...

— А ён недалёка, тры кіламетры за „шляхтай”.

— Гэта гаворка пра Салаеўшчыну?

— Так, бо там сялілася шляхта, а тут, у Воўкушы, мужыкі.

У час Першай сусветнай вайны ў Аўгустоўскай пушчы ішлі цяжкія расійска-нямецкія баі. Загінуў тут і дваранскі сын у чыне афіцэра. Пахавалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF