Ніва № 20 (2818), 16 мая 2010 г.

Асімілянты інакш глядзяць на свет

Ганна КАНДРАЦЮК

Чаму беларусы адыходзяць ад роднай мовы? Звычайна па дзвюх прычынах: для асабістай карысці і з за цемнаты. Беларуская эміграцыя прапанавала радыкальныя сродкі ў змаганні з хваробай нацыі. З першымі трэба змагацца, другім — дапамагчы, значыць, адукаваць іх...

Гэта адзін з дзесяткаў смакавітых прыкладаў у кантэксце дакдада пад загалоўкам „Погляды беларускай эміграцыі на ролю роднай мовы ў жыцці народа”, які прадставіла прафесар Ніна Баршчэўская, загадчык Кафедры беларускай філалогіі ў Варшаве, госць Беларускага чацвярга, 6 мая г.г. Дзеля абргунтавання тэмы Ніна Баршчэўская пабывала ў лонданскай бібліятэцы імя Францішка Скарыны. Як адзначыла даследчыца, у лонданскіх фондах захоўваецца каля ста загалоўкаў з галіны беларускай прэсы. Сярод іх важнае месца займае „Ніва”, галоўная крыніца ведаў пра жыццё беларусаў у Польшчы. Большасць прыведзеных прыкладаў прафесар Баршчэўская аднатавала паводле амерыканскага „Беларуса”. Газета, ад пачатку існавання, праблему захавання роднай мовы ставіла ў цэнтры змагання. Людзі, якія трацяць матчыную мову, — перасцерагала газета, — інакш глядзяць на свет. Мову называла асноўным фактарам у вызначэнні і захаванні тоеснасці. Выказванні часта мацаваліся літаратурай, а паасобныя цытаты ўспрымаліся як ідэалагічныя заклікі: Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі (Францішак Багушэвіч), Ты, мой брат, каго зваць беларусам, роднай мовы сваёй не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF