Ніва № 20 (2818), 16 мая 2010 г.

Пра Брэсцкую крэпасць

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З пятніцы, 7 мая, у Культурным цэнтры Беларусі ў Польшчы, што ў Беластоку па вуліцы Модлінскай, ¹ 2, працуе фотавыстава „Абарона Брэсцкай крэпасці ў фотаздымках ворага”. Выставу, прымеркаваную да 65-й гадавіны завяршэння ІІ сусветнай вайны, рыхтавалі працаўніцы Мемарыяльнага комплексу „Брэсцкая крэпасць-герой” Тамара Юрчук і Ірына Кацуба. Адкрыў выстаўку дырэктар Цэнтра Аляксандр Карачун, а Тамара Юрчук пазнаёміла прысутных са зместам паказаных здымкаў і іх крыніцамі. Большасць здымкаў была выканана немцамі ў часе баёў за крэпасць, якія праходзілі з 22 да 30 чэрвеня 1941 года. На выставе паказана каля сотні фатаграфій з рознымі сюжэтамі, напрыклад, здымкі палоненых сямейнікаў абаронцаў крэпасці, здымкі савецкай і нямецкай ваеннай тэхнікі, што прымянялася ў баях за крэпасць, здымкі могілак загінуўшых у баях нямецкіх салдат ды іншыя. Ёсць і здымкі наведаўшых 26 жніўня 1941 года Брэсцкую крэпасць Гітлера і Мусаліні.

Брэсцкая крэпасць дзесяткамі гадоў была сімвалам змагання Чырвонай Арміі з атакай гітлераўскай Германіі на Савецкі Саюз у чэрвені 1941 года. На амаль цэлым фронце байцы хаатычна ўцякалі на ўсход і пра іх абаронныя дзеянні нечага гаварыць. Гэтак жа было б і з гарнізонам Брэсцкай крэпасці, калі б і яму ўдалося прарвацца на ўсход...

Брэсцкую крэпасць сталі будаваць у 1830-х гадах на месцы знесенага старога горада Брэста-Літоўскага; новы горад сталі будаваць у адлеласці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF