Ніва № 20 (2818), 16 мая 2010 г.

„Дадатковыя звесткі”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ну вось і дачакаліся. У сталіцы Беларусі Мінску, яшчэ з савецкіх часоў уганараванага надзвычай пачэсным тады тытулам горад-герой, на вачах тысяч людзей з’явілася непрыхаваная прапаганда фашызму. І гэта напярэдадні ўгодкаў завяршэння другой сусветнай вайны, Дня Перамогі над гітлераўскай Германіяй! І ў краіне, дзе так многа і шматслоўна гавораць пра гэтую перамогу. На футбольным матчы мінскага „Дынама” і „Віцебска” ў фанацкім сектары мясцовай каманды быў вывешаны банэр, які ўсхваляў нацысцкага злачынца Рудольфа Геса. На шырокай тканіне змяшчаўся надпіс на рускай мове: „Твоя жизнь для нас — это верности пример”, а таксама маляваны партрэт з датамі нараджэння і смерці намесніка Адольфа Гітлера, фашыста нумар тры. Прапаганда фашызму ў Беларусі, як і ў многіх іншых краінах Еўропы, забаронена законам. Аднак, беларускія ахоўнікі „правапарадку”, відаць, пра гэта не ведаюць. Ну, натуральна, можна недагледзець тое, што нейкую расцяжку на тканіне прынеслі на трыбуны. Аднак, чаму міліцыя адразу не зрэагавала на сам факт вывешвання банэра фашыстоўскага зместу? Чаму на кожны бел-чырвона-белы сцяг гэтыя бамбізы кідаюцца як галодныя ваўкі на ахвяру? Як кажуць, на што нацкаваныя. І сапраўды, адкуль ім ведаць, каго тут прапагандуюць, іх жа вучаць толькі аднаму. Ім што нацыст Рудольф Гес, што былы футбаліст маскоўскага „Спартака” Эдгар Гес — усё адно.

Ну добра, міліцыя, пакінем яе ў спакоі. Але вось афіцыйная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF