Ніва № 19 (2817), 9 мая 2010 г.

Недапетая песня Юркі Снапка

Сяргей ЧЫГРЫН

У аддзеле рэдкай кнігі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея захоўваюцца асобныя нумары часопіса „Педагогическое дело”. Гэты часопіс выдаваўся ў Гродне ў 1911-1914 гадах на рускай мове і з’яўляўся органам Гродзенскага педагагічнага таварыства. З друку выйшла 12 нумароў. Часопіс публікаваў метадычныя распрацоўкі, бібліяграфічныя агляды, справаздачы аб педагагічных курсах і вучнёўскіх экскурсіях, нататкі настаўнікаў і нават мастацкія творы. Сярод літаратурных твораў у першым і трэцім нумарах „Педагогического дела” былі змешчаны некалькі вершаў беларускага паэта з Беласточчыны Юркі Снапка. У вершы „Доля сіроткі” паэт перадае плач дзяўчыны-сіроткі пра долю горкую, якая „адна бедная, маці нет у мяне, бацькі роднага, спяць даўно яны непрабуджана”.

У вершы „Мужык” Юрка Снапко апісвае беларускага мужыка, у якога „сярмяга падзёрта — адзежа уся, хлеб чорны есць, кроўю дабыты”. А ў вершы „Песня” паэт хоча заспяваць песню не панам, а мужыку ў яго хатцы, заспяваць аб цяжкай нядолі ды, нават, „і слёзы яму абціраў бы, туліў бы, як брата свайго”.

Вершы Юркі Снапка друкаваліся таксама і ў „Коласе беларускай нівы”. Гэта была газета-аднаднёўка, як пісала Зоська Верас у артыкуле „Гродзенскі гурток беларускай моладзі” („Беларускі каляндар — 1981”, Беласток 1981, с. 180-189). Там Юрка Снапко апублікаваў вершы „Вясна”, „Не даў мне бацька ні багацця...” і „Па краю”.

Верш „Вясна” — гэта своеасаблівы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF