Ніва № 19 (2817), 9 мая 2010 г.

Ушанавалі Міхала Дудара

Віктар БУРА

Упершыню пра Міхала Дудара пачуў я ад старшыні Саюза пенсіянераў і інвалідаў у Гайнаўцы Мікалая Чыквіна. Атрымаўшы адрас, падаўся я да ветэрана вайны. У прытульнай кватэры ў блёку вельмі сардэчна прынялі мяне былы танкіст Міхал Дудар і ягоная дачка Ірэна. У час сустрэчы пачуў я займальны расказ пра ягонае жыццё і ваенны шлях.

* * *

Нарадзіўся я 15 кастрычніка 1919 г. у Омску, у якім у бежанстве апынуліся мае бацькі Іван і Марыя з Вэрстока. Уся наша сям’я — бацькі з чатырма дачкамі і трыма сынамі — вярнулася на радзіму ў 1921 г. У сем гадоў пайшоў я ў школу ў Войнаўцы, а потым у Палічнай. Вучыцца было цяжка, бо ў бацькоў была вялікая гаспадарка і трэба было ім памагаць.

18 кастрычніка 1940 г. прызвалі мяне ў Чырвоную Армію. Накіравалі мяне ў 1 танкавую дывізію ў Пскове і стаў я танкістам. У ліпені 1941 г. прымаў я ўдзел у баях на поўначы, на фінскім фронце, на адрэзку Кандалакша — Хельсінкі і атрымаў два раненні. На месяц трапіў у шпіталь. Пасля вяртання ў часць стаў разведчыкам. 15 студзеня 1942 г. атрымалі мы загад узяць узгорак Агурэц пры станцыі Масальск. Там мы прайшлі сапраўднае баявое хрышчэнне, апынуліся на грані смерці. І зноў я атрымаў раненні, гэтым разам асколкамі ад ручной гранаты. У шпіталі ¹ 7445 прабыў я да 2 лютага 1942 г., а затым трапіў ў 2 роту 112 запаснога палка сапёраў. Але 4 студзеня 1943 г. мяне перавялі ў танкавы батальён на абучэнне. Курсы механікаў танкаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF