Ніва № 19 (2817), 9 мая 2010 г.

Сустрэча прасякнутая ўспамінамі

Віктар БУРА

Другая сусветная вайна часта ажывае ва ўспамінах Хведара Грэдаля з Дубін. Так было і ў час нашай сустрэчы. І хаця з гадамі зніжаецца ўвага да тэмы вайны, але яна застаецца незагойнай ранай у сэрцы тых, хто яе перажыў.

— Для мяне вайна назаўсёды застанецца асабістым болем, самым бадай шчымлівым, — кажа Хведар Грэдаль.

Вёска Дубіны цяпер ужо злучаная з горадам Гайнаўкай. Жывуць у ёй пераважна беларусы, шчырыя і добрыя людзі, працавіты народ. Але да вайны лёс жыхароў Дубін быў нялёгкі, пракарміць сям’ю было вельмі цяжка, таму вельмі рана працаваць пачыналі дзеці. 15-гадовы Хведар пайшоў у пастушкі, пасвіў кароў дубінскіх сялян. Кожны гаспадар па чарзе даваў яму ежу ў торбачку на цэлы дзень. Шэсцьдзесят штук кароў пасвіў на лугах і ў лесе.

Неўзабаве пачалася вайна. Спярша прыйшлі немцы, пасля саветы, а два гады пазней — зноў немцы. Непадалёк Дубін, у 41 квартале Белавежскай пушчы адступаючыя савецкія войскі пакінулі самаход з боепрыпасамі. Мясцовыя жыхары, у тым ліку і Хведар Грэдаль, паспелі сёе-тое падабраць і схаваць. Рэшту забралі немцы.

Савецкія салдаты і афіцэры, якія не паспелі адступіць, хаваліся ад немцаў у пушчы, затым арганізавалі антыфашысцкія камітэты і партызанскія атрады.

— Аднойчы ў пушчы бачу, — расказвае Хведар Грэдаль, — што да мяне набліжаецца савецкі партызан. Ён пачаў асцярожную размову са мною і папрасіў есці сабе і таварышам. Я аддаў яму тое, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF