Ніва № 19 (2817), 9 мая 2010 г.

У Панямонні

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Наведаў я той вугалок нашай Беласточчыны, дзе цяперашняя дзяржаўная граніца сходзіцца з Аўгустоўскай пушчай, якая калісь называлася Перстунскай. Гістарычным грамадскім цэнтрам таго вугалка была Галынка, у кіламетры на захад ад якой пралягла цяперашняя польска-беларуская граніца. У сярэдневякоўі пражывала там, верагодна, яцвяжскае насельніцтва. Аляксандр Палуянскі, członek wielu towarzystw naukowych, так пісаў у 1859 годзе: „Jadźwingowie, tak jak Litwini, żyli wśród lasów na krawędzi Litwy, ztąd otrzymali od sąsiadujących Polaków nazwisko Podlasian, od pobratymców zaś Litwinów miano Użwingów, czyli Jadźwingów w narzeczu polskiem, to jest krawędziowych, od wyrazu użwingis — krawędź”.

Выйшаў я з аўтобуса каля вёскі Кур’янка, якая паўночным сваім канцом сутыкаецца з аўгустоўска-гродзенскай шашой. У самую вёску я не заглядаў, а пацікавіўся ў праязджаючай на веласіпедзе сялянкі школьным будынкам. Дакладных дат яна не ведала, адно толькі, што пабудаваны ён быў ужо пасля вайны, а цяпер ім уладараць інваліды...

Сённяшняя Кур’янка ў 1651 годзе называлася Кур’яновічамі, жыло ў ёй трыццаць асочнікаў, кожны з іх меў па паўвалокі зямлі; па сённяшніх мерах літоўская валока мела 21 гектар. А вось як гэтую меру плошчы характарызаваў Зыгмунт Глогер: „Gdy morgiem czyli jutrzyną nazwano taką przestrzeń roli, którą można było parą wołów zaorać przez dzień od rana, to włóka oznaczała większe pole, które po zoraniu lub (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF