Ніва № 19 (2817), 9 мая 2010 г.

Другое выданне конкурсу „Пазнай Беларусь”

Міра ЛУКША

Узнагароду ГРАН-ПРЫ заваявала сёлета ў конкурсе „Пазнай Беларусь” Юлія Уршуля Скепка, якая прыслала на конкурс свае фотаздымкі і малюнкі з Бельскага дома культуры, вучаніца Комплексу школ з беларускай мовай імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску-Падляшскім.

Конкурс „Пазнай Беларусь” быў аб’яўлены Культурным цэнтрам Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча другі раз для моладзі, пражываючай у Польшчы, зацікаўленай гісторыяй і культурай Беларусі, яе сучасным жыццём, для актыўных творчых асоб. Мэтай конкурсу з’яўляецца папулярызацыя сярод маладога пакалення беларусаў у Польшчы ведаў пра культуру, гісторыю і сучаснасць Беларусі, садзейнічанне рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі беларускай меншасці ў Польшчы, зацікаўленне грамадскасці праблемай захавання нацыянальнай самасвядомасці сярод беларускай моладзі ў Польшчы. У конкурсе прынялі ўдзел вучні навучальных устаноў у Польшчы ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў, не толькі вывучаючыя беларускую мову. Да ўдзелу ў конкурсе прыняты былі не толькі працы на беларускай мове. Адзначалася арыгінальнасць і творчы падыход да афармлення. На конкурс паступіла 370 прац — 35 літаратурных, 35 фатаграфічных, апошнія — гэта мастацкія працы ў розных жанрах. Некаторыя школы, як арлянская, бельская, гайнаўская і нараўчанская, прыслалі працы найбольшай колькасці ўдзельнікаў, дык адзначаны яны таксама як пераможцы. 7 красавіка 2010 г. у КЦБ адбылося (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF