Ніва № 19 (2817), 9 мая 2010 г.

Бліскучая „Маланка”

Аляксей МАРОЗ

Сёлета мінае 20 гадоў дзейнасці славутага Калектыву беларускай песні „Маланка”, што дзейнічае пры Бельскім доме культуры, а гэта ўжо дарослы ўзрост і вельмі зручны час для падвядзення вынікаў працы гурту, які вельмі ўдала расслаўляе беларускія песні і музыку на Беласточчыне, у розных кутках Польшчы і па за яе межамі. Адметнасць калектыву заключаецца ў разбудаваным, як на нашыя магчымасці, інструментальным акампанеменце, якога мала або ўвогуле няма ў нашых беларускіх калектывах, і меладычных, часта хуткіх, як маланка, песнях, якія характэрныя рэпертуару бельскіх спевакоў. „Маланка” выдала 3 кампакт-дыскі і 6 аўдыёкасет, на якіх запісана каля 150-ці песень у апрацоўцы мастацкага кіраўніка гурту, дырэктара Бельскага дома культуры Сяргея Лукашука, арганізатара калектыву і яго нязменнага кіраўніка. За мастацкую дзейнасць Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны РП у 2005 годзе ўзнагародзіў „Маланку” адзнакай „Заслужаны для польскай культуры” і Ганаровай граматай, а яго членаў — ганаровымі адзнакамі „Заслужаны дзеяч культуры”. Бельскі калектыў атрымліваў таксама віншавальныя граматы ад міністра культуры Рэспублікі Беларусь і шматлікія іншыя ўзнагароды і вылучэнні. Амаль штогод бельскі калектыў становіцца пераможцам цэнтральнага агляду Фествалю „Беларуская песня” ў Беластоку, перамагаў таксама на іншых фестывалях, конкурсах і аглядах. У хроніках Бельскага дома культуры пацверджаны шматлікія выступы „Маланкі” на разнародных, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF