Ніва № 19 (2817), 9 мая 2010 г.

Шок (2)

Васіль САКОЎСКІ

Чую, што на дзевятае мая Маскву і іншыя гарады Расіі расійскія абаронцы Сталіна хочуць абклеіць ягонымі партрэтамі і ўвогуле ўсё святкаванне, прысвечанае шэсцьдзесят пятай гадавіне Дня перамогі, правесці пад знакамі вялікай сімпатыі, пашаны і падзякі таварышу Сталіну...

Калі так станецца, пасля такіх крыўд і злачынстваў учыненых гэтым тыранам — будзе гэта магутны ўдар па расійскай дэмакратыі і справядлівасці. І менавіта важную станоўчую ролю можа адыграць тут падвойная катынская трагедыя — узрушыць, расчуліць сумленні найбольш цвёрдалобых сталіністаў. На старую катынскую трагедыю налажылася новая — і тым самым стала яна больш значнай, больш трагічнай, больш асветленай і міжнароднай. Яе можна назваць пасмяротнай сталінскай помстай. І, канешне, кожны сумленны чалавек не можа не задумацца тут і не схіліць галавы над ёю. Калі ж і гэта сталіністаў не ўзрушыць і не пераканае, то толькі магіла іх выправіць.

Па тэлебачанні часценька можам пабачыць дэманстрацыі расійскіх камуністаў. Смешнавата выглядаюць цяпер яны. Ідуць бяззубыя бабулькі з партрэтамі Сталіна, як іконы прыціскаючы іх да грудзей сваіх... У папулярнай тэлеперадачы Андрэя Малахава я таксама сустрэўся з падобнай з’явай. Хтосьці намаляваў карціну з лікам святой Матроны Маскоўскай і Сталіна на ёй — і назваў яе іконай. Вы напэўна падумалі, што Сталін паказаны як змей ці д’ябал на ёй. Нічога падобнага — прадстаўлены як дастойны дзяржаўны муж ці нават (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF