Ніва № 19 (2817), 9 мая 2010 г.

Старыя граблі

Віктар САЗОНАЎ

Гэта было даўно, у далёкім 2003 годзе. Спрэчкі пра тое, ці трэба ўдзельнічаць апазіцыі ў мясцовых выбарах вяліся і тады, толькі яшчэ больш востра. У тыя часы яшчэ і акрамя апазіцыянераў знаходзіліся людзі, якія не баяліся сказаць у мікрафон тое, што думаюць пра ўладу.

Мы тады выпускалі бюлетэнь „Свой лад”. Вось і надумаліся правесці медыйны эксперымент — перад выбарамі апытаць пэўную колькасць апазіцыянераў, якія ідуць на выбары, чаму і дзеля чаго яны тое робяць, на што спадзяюцца і якую карысць яны могуць прынесці сваімі дзеяннямі падчас выбарчай кампаніі і пасля таго, калі стануць (калі стануць) дэпутатамі.

Тое самае вырашылі запытацца і ў праціўнікаў удзелу ў нячэснай, на іх думку, выбарчай кампаніі. Маўляў, чаму не ўдзельнічаеце і якая з таго каму карысць. Галоўным у тым апытанні было тое, што і з тымі, і з другімі адразу дамаўляліся на падобнае інтэрв’ю ўжо пасля выбараў. Вось, маўляў, што вы казалі і што думалі да дня галасавання, а вось тое, што пасля таго як сталі вядомыя вынікі.

Колькі гадоў прайшло з тае пары, а сітуацыя ў Беларусі нібыта застыла на адным месцы і стаіць як слуп на дарозе, на якім даўно ліхтар перагарэў. Зноў тыя ж самыя спрэчкі пра патрэбнасць або шкоднасць удзелу ў выбарах. Толькі спектр прычын і з аднаго, і з другога боку крыху расшырыўся.

Тады, у 2003 годзе, аргументы былі значна прасцейшыя. Тыя, што супраць удзелу, апелявалі ў асноўным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF