Ніва № 19 (2817), 9 мая 2010 г.

Новыя чатыры гады Аб’яднання АБ-БА

Ілона КАРПЮК

Калі пятнаццаць гадоў таму ў беларускіх дзеячаў васьмідзесятых гадоў з’явіліся дзеткі, неабходным стаў беларускі садок у Беластоку. Гэты першы крок быў зроблены перш за ўсё дзеля стварэння магчымасці нармальнага жыцця і развіцця ў сваёй роднай культуры. Давялося здзейсніць планы і мары. Пачаткова звязаныя з садком, а пасля з пачатковай школай, гімназіяй ды ліцэем. Сёння беларускай мове можна вучыцца ў Беластоку на ўсіх ступенях адукацыі. Зразумела, дзякуючы рашучасці і пачуццю адказнасці бацькоў. Сёння з гордасцю можна сказаць, што маюцца ўжо выпускнікі ліцэя, якія пакарысталіся магчымасцю вывучання беларускай мовы праз усе гады сваёй адукацыі. Гэта, аднак, быў толькі ўступ да бацькоўскай дзейнасці, якая чатыры гады таму стала зарэгістраванай і афармляецца ў рамках Аб’яднання бацькоў у карысць дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову, у скарачэнні — Аб’яднанне АБ-БА.

— На працягу чатырох гадоў існавання Аб’яднання мы ў асноўным рабілі тое, што і да рэгістрацыі, — казала ў падвядзенні працы старшыня Барбара Пякарская. — Можа не ўсё зрабілі што запланавалі, але і ўдалося шмат, чым варта пахваліцца.

Пералік дасягненняў Аб’яднання АБ-БА сапраўды ўражвае. Гэта напэўна вынік асабістага падыходу бацькоў-дзеячаў, якія разумеюць, што сістэматычная і адказная праца нясе поспех. Мушу прызнаць, што калі я пазнавала дзейнасць Аб’яднання, рабіла на мяне вялікае ўражанне планаванне працы на год ці два наперад. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF