Ніва № 18 (2816), 2 мая 2010 г.

Трагічныя падзеі застаўляюць задумацца

Ганна КАНДРАЦЮК

— Я ніколі не была лаўрэаткай галоўных прызоў, — кажа Аня Кунцэвіч, ліцэістка з Бельска, — але я не крыўдую на свет і заўсёды выступаю на беларускіх дэкламатарскіх конкурсах. Ад дзіцяці. Чаму? Бо падабаецца слова, нашае, беларускае.

Аня здзівіла падборкай літаратуры. Падрыхтавала два супрацьлеглыя па настроі творы: „Званы Хатыні” і „Шчарбатае шчасце”. Апошні, смешны да болю твор напісала яе сяброўка Бася Шусцік. Басю памятаю яшчэ як вучаніцу гімназіі ў Нараўцы. Зараз яна вучаніца мундзірнага класа ліцэя ў Міхалове. Год раней дзяўчаты, яшчэ гімназісткі ў Нараўцы, захацелі выступіць у конкурсе гавэнды. Тады Бася Шусцік села за стол і напісала апавяданні з жыцця моладзі ў іхніх пушчанскіх мясцовасцях. Той расказ пра шчарбатае шчасце жыццёва-смешны і знаёма-свойскі. Пра каханне, еўрадаплаты да гектара, бойкі на вясковых забавах.

Праўда, Аня Кунцэвіч зноў не атрымала галоўнай узнагароды, хоць, у адрозненні ад многіх, яе выступленне ўсе запамяталі...

— Я спецыяльна падабрала вершы пра бяду і пра шчасце, — адзначае ліцэістка, — бо такое жыццё. Раз яно радаснае і надзейнае, іншы раз балючае і страшнае. Не без уплыву і траўма, якая ахінула краіну пасля катастрофы пад Смаленскам. Так, „Званы Хатыні” — гэта паклон у бок чалавечага няшчасця і той падзеі, якая скалыхнула сумленнямі. Такія падзеі застаўляюць задумацца...

* * *

Конкурс „Сцэнічнае слова”. Беласток, 22 красавіка. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF