Ніва № 18 (2816), 2 мая 2010 г.

Між 21:37 і 8:56

Ілона КАРПЮК

Правадная нядзеля

Яшчэ з ліцэйскіх часоў ездзіла я ў Беларусь прынамсі раз у год. Тады я палічыла, што мне гэта неабходнае. Пасля прыйшлі часы знаёмства з беларускімі музыкамі, канцэрты, фестывалі, новыя сябры. Ахінала штораз то большая ахвота пазнаваць Беларусь, якую я раней ведала з „гандлёвых” сямейных паездак. Чалавек пачаў прывыкаць да рытму беларускіх маршрутаў. Пару гадоў таму прыйшоў дадатковы пералом. Бацька нанава наладзіў кантакт з нашай сям’ёй, якая, як аказалася, з прадзедавых часоў жыве ў Зэльвенскім раёне. Сапраўднае адкрыццё і звычайная радасць: у нас ёсць сям’я ў Беларусі! Гэта падсвядома знішчае дашчэнту якую-небудзь мяжу, адчуваеш, што яна штучная, непатрэбная і не нашая. Аднак лёс самых блізкіх маім бацькам зэльвенскіх суродзічаў стаў забіраць нам. Аднаго падмануў алкаголь, другі ў жудасным акце самагубства вырашыў пайсці з гэтага свету. Знаходзіш сям’ю, а праз момант вырываюць яе табе з рук.

Перад апошняй паездкай у Менск вясёла, у сямейным коле адсвяткавалі мы Вялікдзень. Сядзелі пад ляшуцкімі бярозкамі і думалі, які гэты свет прыгожы. Звычайна праз тыдзень павінны сустрэцца на Провады, але ў гэты раз мы вырашылі паехаць за нашую ўсходнюю мяжу адведаць сяброў і іх маленькага сыночка, прывітаць новае жыццё. У велікодны час не знойдзеш лепшай прычыны. Планаў, як звычайна, шмат. У Менску тое-сёе, тыя-сія, з тымі-сімі. Прыйшла аднак заранёў і новая ідэя: „А можа паедзем на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF