Ніва № 18 (2816), 2 мая 2010 г.

Быў амбасадарам Гайнаўшчыны

Аляксей МАРОЗ

Смерць архіепіскапа гайнаўскага Мірана (у міры: Міраслава Хадакоўскага), праваслаўнага ардынарыя Войска Польскага, які загінуў 10 красавіка 2010 г. разам з прэзідэнтам РП Лехам Качынскім і іншымі 94 асобамі ў авіякатастрофе пад Смаленскам, вельмі моцна перажывалі і перажываюць яго сямейнікі, манахі Супрасльскага манастыра (быў ён настаяцелем прыхода, а пасля манастыра і прыхода ў Супраслі ў 1984-1998 гг.) і Яблачынскага манастыра (быў яго настаяцелем у 1981-1984 гг., а раней паслушнікам і звычайным манахам), праваслаўныя салдаты і афіцэры, паколькі з 1998 г. ажно да смерці ўладыка кіраваў Праваслаўным ардынарыятам ВП і астатнія праваслаўныя вернікі, паколькі, пабываючы ў розных кутках Польшчы, маліўся разам з імі і за іх. Асабліва цёпла ўспамінаюць уладыку Мірана жыхары Гайнаўшчыны, дзе ён, пачынаючы з 1998 г. (атрымаў тады званні гайнаўскага епіскапа і праваслаўнага ардынарыя ВП, а з рук прэзідэнта Аляксандра Кваснеўскага — званне генерала брыгады) часта пабываў, маліўся, даваў духовыя і свецкія парады і дапамагаў мясцовым у розных справах. Хаця архіепіскап Міран узрастаў у Беластоку, яго карані былі з Гайнаўшчыны і тут, у Крыніцы (Нараўчанскай гміны, Ласінскага прыхода) і іншых мясцовасцях жылі яго сямейнікі. Зараз гайнавяне расказваюць як уладыка Міран дапамагаў гораду і наваколлю, а ўсе яго намаганні перарвала нечаканая смерць (21 кастрычніка гэтага года ўладыка скончыў бы 53 гады). Мае суразмоўцы за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF