Ніва № 18 (2816), 2 мая 2010 г.

Ненасытныя мастакі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Бацька — Вацлаў Спорскі. Сын — Алекс. Гродзенскія мастакі. Першы народжаны ў 1960 г. Другі ў 1983 г. „У гэтым дуэце першую скрыпку іграе бацька. Сын, хоць стараецца быць адменным, кіруецца за ім, працуе паводле такіх самых схем. Кожны з іх, аднак, па-свойму сузірае свет, не глядзіць на свет як звычайныя людзі”, — сказала ў час адкрыцця выстаўкі іх прац „Ненасытнасць” у беластоцкай галерэі „Агарт” крытык мастацтва Марына Загідуліна з універсітэта ў Гродне.

Гэта ўжо чарговая выстаўка ў галерэі „Агарт”, прысвечаная сучасным мастакам з Беларусі. У апошні час рэкамендавалася тут пяцёра мастакоў з Мінска на выстаўцы „Твор”.

— Наша галерэя спецыялізуецца перш за ўсё ў творчасці з Усходу, галоўным чынам з Беларусі, — расказвала ў час вернісажу ўласніца „Агарта” Агнешка Багінская. — З творчасцю Вацлава і Алекса Спорскіх пазнаёмілася я каля чатырох гадоў таму па інтэрнэце.

Кожная з прадстаўленых прац — быццам спектакль поўны сімвалаў і метафар. Яны як падарожжа з памежжа явы і сну. Насычаныя яны колерамі. У Вацлава яны больш цёплыя, у Алекса — крыху халодныя. Арганізатары прэзентацыі напісалі ў каталогу: „Прадстаўленыя творцы не спыняюцца ў памкненнях пашыраючых іх мастацкія дасягненні, яны ўвесь час у пошуках новых форм і вырашэнняў; яны ненасытныя ў сваіх мастацкіх пошуках, дзякуючы чаму маем тут сапраўдную бяседу для пачуццяў, якія ўздзейнічаюць на гледача мацней чым словы і гукі”.

Вацлаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF