Ніва № 18 (2816), 2 мая 2010 г.

Усё пралятала над нашымі галовамі

Міра ЛУКША

Любу Пташынскую, з яноўскага роду Русакоў, сустракаем у хаце вернай чытачкі „Нівы” Жэні Аліфер у Старым Ляўкове Нараўчанскай гміны. Да нядаўна ў доме Жэнінай дачкі быў паштовы пункт, пазнаць яго было па чырвонай скрынцы. Ды не па нейкіх справах зайшла сюды суседка Люба. Мае яна — вопытная краўчыха — нейкія бабскія сакрэты да Жэні — вядомай ткачыхі. І проста так зайшла, папіць гарбаткі. Паўспамінаць. Дык і я, крыху выпадковы госць, пачну распытваць жанчын пра былое. Цётка Жэня кажа: пра кожнага чалавека можна кнігу напісаць. Люба Пташынская, 1928 года нараджэння, памятае вайну...

— Памятаю вайну так, як памятае дванаццацігадовае дзіця. Тую, першую, што то на Польшчу германцы напалі, 1939 года. Мы, усё Янова, выехалі ў лес, убіліся ў зараслі, у пасадку сярод лесу. Баяліся — гэта ж вайна, не ведалі, што то будзе. І свіней туды пазабіралі, і кароў, паставілі шалашы. Там мы сядзелі. Вайны не бачылі, бо зараз немцы адступілі. Не было ніякай страляніны. А калі саветы прыйшлі, у Нараўцы войска стала. І ў нас жыў лейтэнант Беленькі, з жонкай і жончынай сястрою. У нашай хаце зрабілі „красны вугалок”, быў вялізны Сталін на ўсю сцяну. Тата пасля яго абадраў, кажа: немцы яшчэ паб’юць нас, калі ўбачаць, што Сталіна маем у хаце. Калі неспадзявана пачалася вайна немцаў з саветамі, тыя зусім разгубіліся. Не вельмі біліся. Афіцэры пагрузілі сваіх жанок і кудысьці адправілі ў тыл, самі засталіся ваяваць. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF