Ніва № 18 (2816), 2 мая 2010 г.

Шок (1)

Васіль САКОЎСКІ

Тое, што дзесятага красавіка здарылася каля Смаленска, многія называюць шокам. І гэта правільная назва. Гэта шок Польшчы, Расіі і ўсяму свету. Самалёт з прэзідэнцкай парай, міністрамі, дэпутатамі, еўрадэпутатамі, сенатарамі, генералітэтам і духавенствам (усяго 96 чалавек), ляцеўшы на жалобную ўрачыстасць, звязаную з сямідзесятай гадавінай расстрэлу польскіх афіцэраў саветамі ў Катыні, пацярпеў катастрофу. Усе паломнікі загінулі...

У чым жа справа і дзе шукаць прычыны такой вялікай катастрофы і такога няшчасця?! І ці варта шукаць?!

Можа і не варта, але і абмінуць яе, не задумаўшыся глыбей, нейк не выпадае. Штосьці мусіць значыць яна і на штосьці намякаць.

Ну, напэўна на крохкасць нашага жыцця, перад чым не ўсцеражэ нас ні наша пазіцыя ў грамадстве, ні матэрыяльны статус, ні дасканалая тэхніка, ні нават медыцына. І аб гэтым трэба нам заўсёды памятаць. Адным словам, memento mori.

Але гэта не ўсё, тут назойліва ўмешваецца яшчэ адна справа — Катынь. Слова Катынь ужо даўно значыць больш як толькі геаграфічная назва. Ад гэтай катастрофы значэнне яго непамерна пашыраецца — гэта і міжнародны санктуарый, і свайго роду Галгофа. Гэта сімвал злачынства, зверства. Злачынства, якое столькі часу стараліся замяць, скрыць, перакінуць на іншых. Гэта тыповае злачынства савецка-сталінскага таталітарызму і проста насмешка гісторыі. Нават гэтыя мацёрыя каты разумелі, што здзейснілі велізарнае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF