Ніва № 18 (2816), 2 мая 2010 г.

Вялікая пастка

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Апошнім часам у сяброўскіх кампаніях часта пераймаемся адным сакраментальным пытаннем: ці можа на нейкай з’яве, на нейкім працэсе, з’яднацца беларускае грамадства? Прыходжу да высновы, што напэўна можа. І хутчэй усяго на бядзе, на нейкіх няшчасцях і катаклізмах. Часта, прыкладам, людзі збіраюць грошы на лячэнне хворага дзіцяці. Такія дабрачынныя акцыі, праявы міласэрнасці не рэдкасць у беларускіх рэаліях. Найноўшая гісторыя паказала, што з трагедый (але няўжо гэтых трагедый было яшчэ замала?) вынікае і стваральны грамадска-палітычны рух. Беларускі народны фронт „Адраджэнне” як магутная палітычная сіла, вобразна кажучы, выйшаў з Курапатаў і Чарнобыля. Акцыі на Дзяды і ўгодкі катастрофы на атамнай электрастанцыі ў дзевяностыя гады збіралі дзесяткі тысяч людзей, хвалявалі грамадства, выклікалі шырокі і гучны рэзананс. Чаму адны б’юцца за праўду пра савецкія рэпрэсіі, праўду пра другую сусветную вайну, хоць яны іх зусім не закранулі, а іншыя, бацькі і дзяды якіх заплацілі жыццём за бесчалавечныя эксперыменты над цэлымі народамі, застаюцца абыякавымі да таго, што на дошку гонару зноў пруць крывавага Сталіна, а на касцях ахвяр страшнай вайны ладзяць пампезныя фестывалі з феерверкамі?..

Возьмем тыя ж выбары. Ці здольныя яны з’яднаць і мабілізаваць беларускае грамадства? І нават прывесці да пазітыўных перамен? Хутчэй, зусім наадварот. Механізм працэсу зусім просты і разам з тым у нейкім сэнсе вытанчаны. Выбары (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF