Ніва № 17 (2815), 25 красавіка 2010 г.

Ён гаварыў матушку-праўду ў вочы людзям і ўладам

Іван СУХОЦКІ

У сваім жыцці я некалькі разоў сустракаўся з Аляксеем Карпюком. Недзе ў пяцідзесятыя гады, калі я вучыўся ў Гродзенскім педінстытуце, нас з дзесятак студэнтаў запрасіў да сябе загадчык навучальнай часткі Марк Яфімавіч Лявіцкі і сказаў: „Вам, хлопцы, прыйдзецца паехаць у падшэфны калгас, у вёску Каменка Гродзенскага раёна і аказаць дапамогу ў пераборцы бульбы і другіх работах”. І ён адразу нам прадставіў кіраўніка нашай групы высокага, мажнага чалавека: Аляксея Карпюка, які ў той час працаваў у педагагічным кабінеце метадыстам. Мы, студэнты-філолагі, ведалі, што Карпюк — малады пісьменнік, многія нават прачытвалі яго аповесць „У адным інстытуце”, якая была надрукавана ў часопісе „Полымя”. Мы пешшу дабіраліся да падшэфнага калгаса. Па дарозе Карпюк цікавіўся нашым побытам і вучобай, пытаў адкуль хто родам. І калі я сказаў, што родам са Свіслаччыны, то ён адразу ажывіўся, пасвятлеў і назваў мяне сваім земляком. Ён у час вайны партызаніў у Белавежскай пушчы і часта бываў у нашай вёсцы Грынкі, дзе я нарадзіўся. Увесь дзень мы плённа працавалі ў калгасе, перабіралі бульбу са скабцоў і адвозілі ў гумны. Разам з намі працаваў наш кіраўнік. І тады мне, маладому студэнту, запамяталася як Карпюк умеў размаўляць з калгаснікамі, цікавіўся іхнім жыццём, а яно было нялёгкім. Людзі працавалі старанна, але за сваю работу атрымлівалі мізэрныя працадні-палачкі, за якія атрымлівалі па сто грамаў зерня. І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF