Ніва № 17 (2815), 25 красавіка 2010 г.

Тэатр парадаксальных сітуацый

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Ніколі ў беларускай пісьменнасці не было аж столькі драматургаў, колькі ёсць сягоння. Каля дваццацёх драматургаў напісала па больш чым пяць п’ес. Феноменам з’яўляецца тое, што пішуць яны галоўным чынам па-руску, у адрозненні ад паэтаў і празаікаў, якія ствараюць таксама па-беларуску, — гаварыў драматург, тэарэтык літаратуры і даследчык старабеларускай літаратуры Сяргей Кавалёў у час чарговай сустрэчы з цыкла „Беларускія чацвяргі”, арганізаванага Кафедрай беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку.

Народжаны ў Магілёве, пражываючы ў Мінску герой сустрэчы (год нараджння 1963) ад даўжэйшага часу чытае лекцыі па гісторыі беларускай літаратуры ва Універсітэце Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне. У выдавецтве гэтай вучэльні паказаўся перакладзены на польскую мову зборнік чатырох яго тэатральных п’ес: „Tristan i Izolda lub powrót romansu”, „Cztery historie Salomei”, „Teatr Franciszki Radziwiłłowej” i „Zmęczony diabeł”. Ставіліся яны на такіх прэстыжных сцэнах РБ як Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы ў Мінску, магілёўскі, гомельскі і мазырскі драмтэатры ці сталічны Тэатр беларускай драмы. Ягоныя п’есы ставіліся таксама ў лялечных тэатрах ды на радыё і ў тэлебачанні. „Сяргей Кавалёў канструюе свае драматычныя светы на двух апорах: адной з іх з’яўляецца Гісторыя, другой — Жанчына”, — пісаў у люблінскім зборніку Лукаш Дрэўняк.

У час „Беларускага чацвярга” Сяргей Кавалёў расказаў пра тэндэнцыі і ўмовы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF