Ніва № 17 (2815), 25 красавіка 2010 г.

Жыў і служыў для нашай грамадскасці!

Ганна КАНДРАЦЮК

Варшава, 9 красавіка 2010 г.

— Хрыстос Уваскрос! — працягае ў мой бок руку палкоўнік Юры Зюзя. Сустракаемся на пахаванні ўладыкі Мірана ля сабора св. Марыі Магдаліны ў Варшаве. У вачах смутак. Узрушанасць і жаль. Але і велікодная надзея.

— Архіепіскапа Мірана ведаю яшчэ з часоў, калі ён быў архімандрытам у Супраслі, — кажа мой субяседнік. — Калі яго назначылі кіраваць адрынарыятам, я яшчэ служыў у арміі. Мы супрацоўнічалі. Я і мае сябры вельмі шанавалі яго за адкрытасць і зычлівасць для людзей. Тэмпературу знаёмства мацавала свядомасць супольнага паходжання з Беласточчыны.

— Я заўсёды размаўляў з ім па-беларуску, — успамінае палкоўнік Юры Зюзя, — і ўладыка часта гаварыў з намі на беларускай мове. Я і мае сябры з Беласточчыны, якія служаць у польскай арміі, вельмі цанілі яго за падтрымку ў гэтай важнай сферы.

Палкоўнік Юры Зюзя пачынаў сваю службу пры іншай палітычнай сістэме, калі справы рэлігіі адсутнічалі ў такіх установах як войска. Пасля 1989 года, калі ў армію вярнулі душпастырскія паслугі, праваслаўныя адчулі сябе больш вартаснымі.

— Ардынарыят вельмі патрэбны войску, — кажа мой субяседнік. — Калі ўзнік праваслаўны ардынарыят, мы адчулі, што дзяржава ўспрымае нас як роўных.

— А ці паводле вас пакойны архіепіскап Міран меў вайсковыя зольнасці? — спыталі мы спадара Зюзю.

— У маім адчуванні ён вельмі добра падыходзіў да ролі камандзіра і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF