Ніва № 17 (2815), 25 красавіка 2010 г.

Кшыштаф Путра

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

За семнаццаць гадоў журналісцкай працы ў Беластоку я Кшыштафа Путру сустракаў неаднойчы. Найперш як дэпутата, пасля як раднага ваяводскага сейміка, наступным разам як сенатара, пасля зноў як дэпутата і віцэ-маршалка Сейма. Я — быццам бы адукаваны інтэлектуал. Ён — пасля беластоцкага Механічнага тэхнікума, рабочы з амаль дваццацігадовым стажам на заводзе станковых патронаў „Ухвыты”. Я быў замалады, каб памятаць, як на гэтым заводзе ён суствараў „Салідарнасць”. Іншыя памяталі, так як мой першы беластоцкі шэф Ян Квасоўскі, рэдактар мясцовава выдання „Выбарчай газеты”, звязаны ў тыя мае ліцэйскія гады з Грамадзянскім камітэтам. Якраз у „Газеце” я сустрэўся з Кшыштафам Путрам першы раз. Быў тады ён у Беластоку адным з трох галоўных „разыгрываючых” у рэгіёне. Можа найважнейшым, наколькі я падслухаў пад дзвярыма ў час аднаго з пасяджэнняў Выбарчай акцыі Салідарнасць, на якім вырашалі, хто якія пасады і паводле якіх парытэтаў будзе займаць пасля ўстанаўлення ўрада Ежы Бузка.

Наколькі памятаю, першы раз як журналіст „Нівы” сутыкнуўся я з Кшыштафам Путрам толькі тады, калі дайшло да працэсу за быццам бы фінансавыя злоўжыванні ў нашай газеце (разбор закончыўся ачышчэннем ад абвінавачанняў пракуратуры і беластоцкай дэлегатуры Найвышэйшай кантрольнай палаты, якою кіраваў у той час прыхільнік Паразумення Цэнтр). Не да канца я мог пагадзіцца ў гэтым кантэксце з выказваннем Кшыштафа Путры ў СМІ, якое здалося мне завялікім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF