Ніва № 17 (2815), 25 красавіка 2010 г.

Свае і іхныя

Віктар САЗОНАЎ

Тут сабраліся розныя людзі. Але дзве катэгорыі прысутных я ведаю напэўна. Адна з іх гэта мае сябры і мае паплечнікі. Другая — гэта тыя, каму загадалі сюды прыйсці каб задаваць правакацыйныя пытанні, — адказаў на сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдат у дэпутаты абласнога савета ад партыі БСДГ Лявон Карповіч.

А пытанне пра тое, хто сабраўся на сустрэчу з кандыдатам у дэпутаты ў Лунненскім доме культуры задаў мясцовы супрацоўнік ідэалагічнага аддзела. Гэтыя пасады ў незалежнай Беларусі з’явіліся зусім нядаўна, пры гэтай уладзе. Але ахвотных там працаваць багата. Ды гэта і не дзіва, бо працаваць трэба толькі языком, а заробак такі, як быццам бы працуеш рукамі, галавой і нават нагамі, без сну і перапынкаў на абед. Як некалі ў Савецкім Саюзе нампаліты. Работа не цяжкая, толькі даносы прыходзілася пісаць на ўсіх. І на тых, з кім пагаварыў, і на тых, з кім разам піў гарэлку, і на тых, з кім жыць давялося ў адной кватэры і спаць у адным ложку. Можа быць таму, калі ў Беларусі з’явіліся пасады ідэалагічных супрацоўнікаў, у народзе іх празвалі „намеснікамі па сэксе”.

А вы Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь чыталі? — спытаўся ў ідэалагічнага супрацоўніка Станіслаў Шушкевіч, які рабіў перадвыбарчае агітацыйнае турнэ па Гродзеншчыне, і на такіх сустрэчах заклікаў выбаршчыкаў прагаласаваць за кандыдатаў ад яго партыі. — Там чорным па белым запісана, што дзяржаўнай ідэалогіі быць не можа. Таму ваша пасада (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF