Ніва № 17 (2815), 25 красавіка 2010 г.

Апошняе развітанне

Міхась СЦЕПАНЮК

— Мы тут на тое, каб ушанаваць памяць усіх ахвяр трагедыі. Гэта трагедыя ўсёй нацыі, — тыя словы найчасцей можна было пачуць ад людзей, якія ў суботу сабраліся ў Варшаве на галоўных жалобных урачыстасцях у гонар ахвяр загінуўшых 10 красавіка ў авіякатастрофе пад Смаленскам. Не інакш было і ў нядзелю ў Кракаве на пахаванні Леха і Марыі Качынскіх.

Ужо ад суботы, калі ўся Польшча даведалася аб катастрофе прэзідэнцкага Ту-154, Варшава, а дакладней прэзідэнцкі палац, стала ў цэнтры ўвагі ўсяго грамадства. Тут людзі спантанна прыносілі кветкі, запальвалі знічы. У аўторак, 3 дні пасля трагедыі, сустракаў я людзей, якія з’явіліся пад прэзідэнцкім палацам у чацвёрты або і ў пяты раз.

— Нешта цягне мяне ў гэтае месца, стоячы тут лягчэй перажываць, чым седзячы ў хаце, — сказала мне пажылая жанчына.

У суботу на пляцы Пілсудскага ў Варшаве з’явіліся сотні тысяч людзей з усёй Польшчы. Арганізаваныя былі адмысловыя цягнікі, якія прывозілі іх у Варшаву з усіх куткоў краіны.

Ад стараны Кракаўскага прадмесця вялікая канструкцыя — сцэна-алтар са здымкамі ўсіх загінуўшых у авіякатастрофе пад Смаленскам. Яшчэ да 10 красавіка многія з іх былі палітычнымі сапернікамі, а ў 8:56 спалучыла іх супольная людская трагедыя.

Хіба найбольш кранальныя словы тысячы сабраных пачулі ад Мацея Лапінскага — шэфа кабінета прэзідэнта Качынскага.

— Не маю слоў, каб выказаць жаль і боль, — сказаў ломкім голасам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF