Ніва № 16 (2814), 18 красавіка 2010 г.

Аляксей Карпюк — ураджэнец Беласточчыны

Ала ПЕТРУШКЕВІЧ

14 красавіка 2010 года спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Аляксея Карпюка — знакамітага беларускага празаіка, радзіма якога — вёска Страшава Беластоцкага павета. Ён пакінуў значны след у айчыннай літаратуры, быў уганараваны літаратурнай прэміяй імя Івана Мележа за кнігу прозы „Сучасны канфлікт”, знаходзіўся ў цэнтры культурнага і грамадскага жыцця Гродзеншчыны ды і ўсёй Беларусі.

Калі думаю пра Аляксея Карпюка, а жыць у Гродне, жыць літаратурай і не згадваць гэтую знакавую для нашага Краю постаць нельга, успамінаю адзін выпадак з майго даўняга, студэнцкага, што было на самым пачатку 1980-х. У перапынку між лекцыямі стаю ля акна. Там — зялёны травень. Вуліца Ажэшкі аж зіхаціць свежасцю пасля цёплага вясновага дажджу. Ідзе Аляксей Карпюк. Ведаю яго як знакамітага пісьменніка, ведаю здалёк. Як і ўсе студэнткі, захапляюся ягонай „Данутай”. Раптам ён збочвае з ходніка і ідзе па траве, газон якраз пад нашым акном. Згінаецца: перад ім жоўтая краска, адзіная на ўсім газоне. Звычайны малачай — цудоўнае маленькае сонца між зялёнай травы. Нейкі час узіраецца, дакранаецца да пялёсткаў-промняў. Уздымаецца і сыходзіць. Вялікі, прыгожы, статны.

У гэтым для мяне ўвесь Аляксей Карпюк. Чалавек адначасна надзвычайнай моцы і пяшчотнай, далікатнай шчырасці, што з гадамі-выпрабаваннямі не страціў здольнасці выхапіць са зменлівай, вірлівай карціны гарадской штодзённасці аскепачак жывой прыроднай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF