Ніва № 16 (2814), 18 красавіка 2010 г.

Мікалай Валынчык — акцёр са Свіслачы

Віталь ЛУБА

У 1957 г. „Ніва” змясціла невялікую інфармацыю: „У першай палове жніўня г.г. загінуў у хвалях Віслы Мікалай Валынчык — таленавіты акцёр беларускага паходжання. (...) Адкрыў Валынчыка перад вайною вялікі Астэрва і прыняў яго да свайго Інстытута Рэдуты. Валынчык — адзін з нямногіх, якія маглі ганарыцца з афіцыйнага дыплома аб заканчэнні гэтага інстытута”.

Інфармацыя 53-гадовай даўнасці падштурхнула мяне пашукаць звестак пра жыццё і творчы шлях акцёра. Аказалася, што ўся дакументацыя тэатральнага жыцця знаходзіцца ў Тэатральным інстытуце ў Варшаве, а ў Лабараторыі дакументацыі тэатра захоўваюцца дзве персанальныя папкі з перыяду прыналежнасці Мікалая Валынчыка да Саюза артыстаў польскіх сцэн і адна папка з выразкамі прэсавых артыкулаў.

* * *

Мікалай Валынчык, сын Яна і Веранікі, нарадзіўся 21 красавіка 1910 года ў Свіслачы ў сям’і чыгуначнага работніка. Пасля заканчэння школы ў Свіслачы вучыўся ў гандлёвай школе ў Гродне. У 1930 годзе Мікалай Валынчык пачынае працаваць у Гарадскім тэатры ў Гродне інспіцыентам (памочнікам рэжысёра), а таксама іграе дробныя ролі ў спектаклях. Відаць, праца на сцэне даецца яму паспяхова, бо ў 1931 годзе прымаюць яго ў Саюз артыстаў польскіх сцэн і, як сам напіша дваццаць гадоў пазней у сваёй біяграфіі, „ад гэтага часу датуецца мая акцёрская праца”. У 1932 годзе юнага акцёра прызываюць у войска. Служыць ён у горадзе Сасновец і пасля заканчэння (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF