Ніва № 16 (2814), 18 красавіка 2010 г.

Ці будзе Гайнаўцы будучыня? (2)

Аляксей МАРОЗ

Палітычныя і гаспадарчыя перамены ў Польшчы на зломе васьмідзесятых і дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя жыхары Гайнаўкі ўспрынялі па-рознаму. Старэйшыя глядзелі на новае не толькі з бояззю, але і адмоўна, а малодшае пакаленне ў асноўным успрыняло новую рэчаіснасць з надзеяй на лепшае жыццё. У новай рэчаіснасці частка беларусаў Гайнаўкі сваю актыўнасць накіравала ў рэчышча грамадскай дзейнасці. Хаця нельга сказаць, што Беларускі выбарчы камітэт аказаўся пераможцам у першых, ці чарговых вольных самаўрадавых выбарах, то збіраў немалую колькасць галасоў гайнавян і ў яго падтрымку сталі выступаць іншыя выбарчыя камітэты ў Гайнаўцы. Спачатку ўладу ў горадзе перанялі правыя групоўкі і трымалі яе адзін тэрмін. Пазней, ажно да сённяшняга дня, бурмістры Гайнаўкі выводзяцца з левых груповак. Праз гэты другі перыяд Беларускі выбарчы камітэт, а пасля Беларуска-народны выбарчы камітэт належалі да правячых горадам кааліцый, а іх кааліцыянтамі былі выбарчы камітэт СЛД, а пазней яго „дачка” — Самаўрадавае паразуменне Гайнаўскага павета. Радныя ад Беларускага выбарчага камітэта станавіліся старшынямі і віцэ-старшынямі рады горада, старшынямі камісій рады і намеснікамі бурмістра. Беларускі выбарчы камітэт пасля бурлівых дыскусій і стойкіх намаганняў дабіўся стварэння белгімназіі, якая дзейнічае пры Гайнаўскім белліцэі, а пазней увядзення дапаможнай беларускай мовы для зносін мясцовага насельніцтва з чыноўнікамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF