Ніва № 16 (2814), 18 красавіка 2010 г.

Чаму наш родны кут становіцца чужым?

Ян МОРДАНЬ

Па запрашэнні падляшскага ваяводы Мацея Жыўны на сустрэчу 8 сакавіка (пра якую пісала „Ніва” н-р 12) прыехалі тры асобы з Таварыства „Гай”. Звярнуліся мы да прадстаўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Юзэфа Ружанскага, дырэктара дэпартамента канфесій ды нацыянальных і этнічных меншасцей, з набалелай праблемай сялян з Райска і Гацькоў. Закон ад 6 студзеня 2005 г. „Аб нацыянальных і этнічных меншасцях, i рэгіянальнай мове” змяшчае вось такія артыкулы:

Арт. 5. 1. Забараняецца выкарыстанне сродкаў, мэтай якіх з’яўляецца асіміляцыя асоб, прыналежных да меншасці, калі дадзеныя сродкі выкарыстоўваюцца насуперак іх волі.

2. Забараняецца выкарыстанне сродкаў, мэтай якіх з’яўляецца змена нацыянальных ці этнічных прапорцый на тэрыторыі пражывання меншасці.

Арт. 6. 1. Забараняецца дыскрымінацыя з за прыналежнасці да меншасці.

2. Органы публічнай улады абавязаныя выкарыстоўваць адпаведныя сродкі з мэтай:

1) падтрымкі поўнай і сапраўднай роўнасці ў галіне эканамічнага (вылучэнне Я. М.), грамадскага, палітычнага і культурнага жыцця паміж асобамі, прыналежнымі да меншасці, і асобамі, прыналежнымі да большасці;

2) абароны асоб, якія з’яўляюцца аб’ектам дыскрымінацыі, варожасці ці насілля з за іх прыналежнасці да меншасці;

3) узмацнення міжкультурнага дыялогу”.

Папрасіў я звярнуць увагу, што на пачатку ёсць: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF