Ніва № 16 (2814), 18 красавіка 2010 г.

Спачуванні з Беларусі

www.racyja.com

Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага і яго спадарожнікаў. Тэкст спачування размешчаны на афіцыйным інтэрнет-партале Беларускай праваслаўнай царквы. „Вера ва ўваскрэсенне мёртвых, якая аб’ядноўвае нас незалежна ад дзяржаўных межаў, палітычных поглядаў і меркаванняў, няхай будзе галоўным суцяшэннем усім тым, хто смуткуе аб гэтым горы. Разам з народам Польшчы малюся аб супакаенні загінулых”, — гаворыцца ў спачуванні патрыяршага экзарха.

* * *

Беларускія каталікі далучыліся да жалобы, якая трывае ў Польшчы з нагоды катастрофы ў Смаленску. У памяць ахвяраў прайшлі памінальныя службы ў мінскіх касцёлах ды парафіях Грэка-Каталіцкай царквы. У Кафедральным касцёле ў Мінску святую імшу ў памяць загінуўшых ахвяраў пад Смаленскам узначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Таксама далучылася да жалобных службаў і Грэка-Каталіцкая царква.

* * *

Міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў перадаў спачуванні міністру замежных справаў Польшчы Радаславу Сікорскаму ад імя беларусага народа з нагоды трагедыі, якая адбылася сёння пад Смаленскам. Пасольства Рэспублікі Беларусь таксама перадае спачуванні польскаму народу. Пасольства Беларусі з вялікім жалем і смуткам успрыняла інфармацыю аб гэтай страшнай трагедыі. Гэта трагедыя польскага народа. Гэта трагедыя, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF