Ніва № 16 (2814), 18 красавіка 2010 г.

Агульная трагедыя

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Трагедыя, якая здарылася пад Смаленскам, стала сапраўдным шокам не толькі ў Польшчы, але і на ўсёй еўрапейскай прасторы. Маштаб авіякатастрофы цяжка асэнсаваць нават праз некаторы час пасля здарэння. Маштаб нацыянальнай бяды і страты для Польшчы невымерны. Такія чорныя падзеі жорстка скаланаюць грамадства, а іх наступствы цяжка прадказаць. У такія дні надыходзіць сапраўдная пераацэнка з’яў і поглядаў, стаўлення і стасункаў.

У Гродне ў дзень трагедыі і наступныя суткі да консульства Польшчы прыходзілі людзі розных нацыянальнасцей, веравызнанняў і поглядаў. Прыходзілі не па нейкім закліку, ці тым больш загадзе. Прыходзілі і ставілі знічкі, клалі кветкі таму, што калі здараецца вялікая бяда ў суседа, аніводны нармальны чалавек не можа заставацца абыякавым і з большай ці меншай ступенню перажывання прапускае трагедыю праз сябе. У гэтыя дні давялося размаўляць з дзесяткамі розных людзей і адчувалася, што кожны з іх сапраўды ўзрушаны, прыбіты асабіста, поўны спачування сваякам тых, хто загінуў.

Ад гэтага часу гістарычная катыньская трагедыя дапоўніцца страшнай смаленскай катастрофай. Катыньская трагедыя — гэта і наша беларуская трагедыя. Катастрофа самалёта са шматлікімі польскімі дзяржаўнымі і грамадскімі дзеячамі — і наш беларускі боль. І толькі дзяржава пад назвай Рэспубліка Беларусь не адгукнулася належна на гэтую катастрофу, не абвясціла ў краіне хоць бы адзін жалобны дзень, як гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF