Ніва № 16 (2814), 18 красавіка 2010 г.

Пакліканыя ў Царства Нябеснае

Яўген ВАПА

Усе словы, выказаныя разам у гэтыя дні, не ў змозе апісаць маштабу таго болю, з якім прыйдзецца жыць гадамі сем’ям і блізкім людзей, загінуўшых у авіякатастрофе пад Смаленскам. Загінула першая пара нашай дзяржавы: прэзідэнт Лех Качынскі з жонкай Марыяй і яшчэ дзевяноста чатыры не менш вартасныя чалавечыя жыцці. Таму задумлівае маўчанне і поўная павагі жыццёвая штодзёншчына хіба самы лепшы доказ нашай чалавечнасці і салідарнасці з загінуўшымі. Смерць не выбірае, толькі забірае. Загінуўшую у катастрофе самалёта палітычную эліту Польшчы паклікаў да сябе Бог у першы тыдзень пасля Вялікадня, тады, калі ў адпаведнасці з народна-царкоўнай традыцыяй райскія вароты ўвесь час адкрытыя і,адыходзячыя з зямнога жыцця трапляюць непасрэдна ў рай. І няхай так збудзецца. Трагедыя ўзрушыла ўвесь свет, напамінаючы яшчэ раз пра адвечнае пытанне пра цану жыцця і смерці. І кожны перажывае гэта па-свойму, так у чалавечым, як і дзяржаўным вымярэнні. Нам застаецца толькі разлічваць на тое, што пасля гэтай катастрофы не пачнуцца жахлівыя палітычныя гульні і сённяшнія словы пра агульнанацыянальную ўзаемапашану і згоду не закончацца разам з цырымоніяй пахавання загінуўшых. Але тады свой рахунак палітыкам выставяць гісторыя і грамадзяне краіны.

Трагедыя мае непасрэднае дачыненне і да нашай Падляшскай зямлі, на якой здаўна жывуць і надалей будуць будаваць сваю будучыню разам палякі і беларусы, католікі і праваслаўныя. Удзельнічаючы ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF