Ніва № 15 (2813), 11 красавіка 2010 г.

Што з гэтым дыскамфортам?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Ці справамі нацыянальных і этнічных меншасцей у Польшчы павінна надалей займацца Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ці — так, як гэта было да 2005 года — Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны? Гэтае пытанне вяртаецца ў Сейме сёлета, у год, у якім мінае пяць гадоў ад прыняцця закону аб меншасцях. У канцы мая ў Любліне будзе нават сарганізавана асаблівага роду адзначанне гэтага юбілею.

Закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях ды рэгіянальнай мове абавязвае ад 6 студзеня 2005 года (ад імя СЛД на чале ўрада стаяў у той час Марэк Бэлька). Акрэсліў ён, разам з законам аб галінах урадавай адміністрацыі, м.інш. што меншасныя пытанні ад МКіНС пераняло МУСіА, якое таксама трымае „патранаж” над канфесійнымі пытаннямі. Практыка дзеяння ведамства ўнутраных спраў і адміністрацыі паказала, што такое вырашэнне не задавальняе меншасных асяроддзяў. Яшчэ ў верасні 2008 г. у адказе на дэпутацкія інтэрпеляцыі „ў справе перанясення спраў звязаных з культурай нацынальных меншасцей з абсягу дзеянняў міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі ў абсяг дзеянняў міністра культуры і нацыянальнай спадчычны”, дзяржсакратар МУСіА Тамаш Сямоняк сканстатаваў: „У ацэнцы МУСіА магчымае раздзяленне кампетэнцыі магло б прынесці адмоўныя вынікі для нацыянальных і этнічных меншасцей з за замінак (цяжкасцей) у рэалізацыі законных абавязкаў дзяржавы ў адносінах да меншасцей”. Дадаў прытым, што такое раздзяленне і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF