Ніва № 15 (2813), 11 красавіка 2010 г.

Трэба памятаць аб сваёй гісторыі

Аляксей МАРОЗ

У белліцэях і белгімназіях штогод ладзяцца святкаванні Акту 25 Сакавіка. Сёлетнія 92-я ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі адзначаліся вучнямі і настаўнікамі нашых школ у асноўным у сам дзень свята. Аднак вучні Бельскага белліцэя рашыліся правесці ўрачыстасць у дзвюх частках. У святочны дзень сустрэліся яны з былымі настаўнікамі сваёй школы, глядзелі беларускія фільмы, а сваю радасць ад славутага мінулага рашыліся выявіць пасля Вялікадня, з песнямі і гульнямі. Па арганізацыйных прычынах на 26 сакавіка пералажылі святкаванні настаўнікі і вучні бельскай „тройкі”.

Лінейка і фільмы ў Гайнаўцы

Белгімназісты Комплексу школ з дадатковым навучннем беларускай мовы ў Гайнаўцы пад наглядам настаўніцы беларускай мовы Анны Каліноўскай наладзілі ўрачыстую лінейку, а белліцэісты глядзелі дакументальныя фільмы аб падзеях, якія спадарожнічалі абвяшчэнню Беларускай Народнай Рэспублікі.

— Сённяшняе маладое пакаленне вельмі добра ўспрымае інфармацыю перададзеную ў форме ілюстрацый або фільма. Гістарычныя дакументальныя фільмы павінны зацікавіць нашу моладзь. Фільм „Дзень Волі” найбліжэйшы да святкаванняў, а расказ Уладзіміра Арлова пры падтрымцы выдатнага дакументаліста Юрыя Хашчавацкага павінен быць добра ўспрыняты белліцэістамі. Іншая стужка „Слуцкі збройны чын” паказвае падзеі, якія былі паслядоўнасцю абвяшчэння незалежнасці Беларусі, а герой трэцяга фільма „Генерал (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF