Ніва № 15 (2813), 11 красавіка 2010 г.

Ці будзе Гайнаўцы будучыня?

Аляксей МАРОЗ

Калі глянуць на мінулае Гайнаўкі, акажацца, што ў агульным яно было надзвычай ласкавае для гэтай мясцовасці, маючы на ўвазе бурнае яе развіццё і вельмі хуткае пераўтварэнне невялікага прыпушчанскага пасёлка ў дрэваапрацоўчы горад. Аднак змены адбываліся ў вялікай ступені коштам суседа — Белавежскай пушчы, якая наймацней была знішчана ў час нямецкай акупацыі і ў міжваенны перыяд. Суседнія гарады Нарва, ці Кляшчэлі доўгімі стагоддзямі набіралі тэмпы развіцця, але так і асталіся невялікімі мясцовасцямі. За Бельскам-Падляшскім каля тысячы гадоў гісторыі і гэты горад у адміністрацыйным і гаспадарчым плане толькі ў невялікай ступені апярэджвае Гайнаўку. Немцы, якія ў час Першай сусветнай вайны будавалі дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы на тэрыторыі сённяшняй Гайнаўкі, і англічане, якія ў пачатку міжваеннага перыяду наглядалі за маштабнай высечкай старых і тоўстых дрэў у Белавежскай пушчы, вывозілі драўніну, але адначасна давалі імпульс бурнаму развіццю невялікай мясцовасці, якая хутка станавілася прамысловым асяродкам (у 1925 годзе жыло тут ужо 4 тысячы людзей). Хаця звычайным работнікам Гайнаўкі ў міжваенны перыяд жылося цяжка і дзеля паправы ўмоў працы і павелічэння заробкаў арганізавалі мітынгі і забастоўкі, то ўсё ж такі мелі яны на акраіне пушчы жыллё і зараблялі грошы, якія давалі магчымасць пракарміць сем’і. Аднак у міжваенны перыяд на развіцці прамысловасці ў Гайнаўцы мала скарысталі жыхары пушчанскіх і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF