Ніва № 15 (2813), 11 красавіка 2010 г.

Каля Новай Волі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Аўтобусны прыпынак у Кладзеве знаходзіцца перад будынкам Шындзельскага лясніцтва. Каля згаданага будынка дзве драўляныя скульптуры ў чалавечы рост. Пытаю мужчыну ў лясной форме, што стаяў непадалёку, пра час устаноўкі скульптур, а ён вельмі неахвотна адказвае, што стаяць яны там здаўна; усялякі гаспадар неахвотны няпрошанаму госцю, які занадта цікавіцца ягоным панадворкам — нават певень ці гусак уяўляюць сябе ў ролі ахоўнікаў панадворкавага парадку і ўзнімаюць непрыязны крык...

Сама вёска Кладзева невялічкая, але шмат у ёй высокіх драўляных старэйшых крыжоў; новых крыжоў з металічнага пракату там няма. Мне такія старыя крыжы даспадобы, бо ў іх закладзена малітва, якая спадарожнічала іх выкананню; ці такая ж малітва спадарожнічае пракату новых крыжоў — не маю ўпэўненасці. А на драўляным крыжы малітву можна нават выразаць у час яго выканання...

Пару разоў праязджаў я праз Кладзева, але не заўважыў асаблівага помніка зараз за вёскай; а ідучы без спешкі відаць больш. Сам помнік складзены з двух пасівелых валуноў, на верхнім ледзь трымаецца невялікі каваны крыж. А побач помніка ўквечаная магіла з крыжам, але без ніякай пісанай інфармацыі. У Кладзева не хацелася мне вяртацца, бо ўступіла ў мяне надзея, што пра такую асаблівасць даведаюся ў вельмі недалёкай суседняй Трасцянцы, што ў Янаўскай гміне.

Афіцыйна гэтая вёска называецца Тшцянкай; вельмі падобна называецца вёсачка з другога боку Саколкі, якую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF