Ніва № 15 (2813), 11 красавіка 2010 г.

Размова аб Махнатым

Калі б я не трапіў у бальніцу, дык заўсёды знаходзіцца тэма для допісу. Так было і цяпер.

7 сакавіка хуткая дапамога адвезла мяне у Гайнаўку. Змясцілі мяне на выратавальным аддзяленні ў двухмеснай палаце. Маім сукватарантам аказаўся Сцяпан Клімюк, 72-гадовы пенсіянер з Махнатага. Паколькі мы амаль аднагодкі, дык з прыемнасцю ўспомнілі будні канца пяцідзесятых гадоў, калі ў Махнатым актыўна працаваў драмгурток і квітнела культурна-асветная дзейнасць. Я тады працаваў інструктарам БГКТ у Гайнаўскім аддзеле, а Сцяпан Клімюк (як раней выявіў) — манцёрам радыёвузла на пошце ў Старым Корніне. Вось што захавалася ў маёй памяці з таго часу.

Завадатарам культурнай дзейнасці на Гайнаўшчыне былі арганізацыі ЗМВ, БГКТ і ЛПЖ. У Махнатым ініцыятыву трымаў гурток Беларускага таварыства. Моладзь ставіла беларускія п’есы, арганізавала танцавальныя вечарыны. Месцам сустрэч была школа, паколькі не было святліцы. Дарадчыкамі моладзі былі настаўнікі, а ў Махнатым — кіраўнік школы Клаўдзій Карпюк. З Махнатага выходзіў Аляксандр Сельвясюк — старшыня Грамадскай рады, якая змяшчалася ў Старым Корніне. Яго дачка, Марыся, была душой калектыву. Разам са сваячніцай Верай Назарук арганізавалі мерапрыемствы ў сваёй вёсцы ды выязджалі з канцэртамі ў навакольныя сёлы.

Запамяталася мне такое вось здарэнне. Самадзейнікі з Махнатага мелі прыехаць з пастаноўкай у Кузаву. Калі я ставіўся ў Махнатае, дык выявілася, што адной (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF