Ніва № 15 (2813), 11 красавіка 2010 г.

Партызаны, партызаны...

Віктар САЗОНАЎ

Пра тое, што немцы з нашымі ваявалі, я ведаў з маленства. Мы гулялі ў вайну і абавязкова ваявалі з немцамі. Не з рускімі, не з палякамі, і нават не са шведамі...

Толькі пазней я зразумеў, што мы жылі ў гэтай атмасферы вайны з немцамі з малога дзяцінства і да сталых гадоў. У школе мы не святкавалі Пасхі, Божага Нараджэння і Дня Волі, але заўсёды адзначалі дзень перамогі над Германіяй. Мы не ведалі пра агрэсію Гітлера ў 1939 годзе, не ведалі пра Ромеля і баі на афрыканскай тэрыторыі. Не ведалі нават і пра французскі „Супраціў”. Ведалі толькі тое, што мы, беларусы, згубілі кожнага чацвёртага жыхара і што мы ваявалі супраць немцаў. А за каго? Пра гэта мы не думалі. Былі толькі немцы і нашы. Мы былі нашымі, а немцы былі немцамі, ворагамі, чужакамі, монстрамі, гадамі, фрыцамі, фашыстамі, катамі...

І толькі праз шмат гадоў я даведаўся, што ў нас, беларусаў, і акрамя немцаў былі іншыя ворагі. І што не немцы пабілі нашых больш за ўсіх. І што немцы, гэта не нейкія монстры, а самая звычайная нацыя, людзі, якія не толькі знакамітыя працоўнай дысцыплінай, добрай арганізацыяй, „Фальксвагенам”, але і архітэктурай, літаратурай, музыкай...

Калі я вучыўся на гістарычным факультэце, у нас быў цэлы курс па Вялікай Айчыннай вайне. Не па паўстанні Каліноўскага, не па працяглых войнах з Іванам Грозным, не па паходах Давыда Гарадзенскага і нават не па Грунвальдскай бітве ўсё з тымі ж немцамі, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF